Naviny

Пратэсты ў Іране працягваюцца два тыдні: колькасць загінулых ідзе на сотні

Пратэсты ў Тэгеране. 10 студзеня 2026 года. Фота: ZUMA Press Wire / Scanpix / LETA
Пратэсты ў Тэгеране. 10 студзеня 2026 года. Фота: ZUMA Press Wire / Scanpix / LETA

Масавыя антыўрадавыя пратэсты ў Іране, якія пачаліся ў канцы снежня, не сціхаюць ужо трэці тыдзень запар і суправаджаюцца беспрэцэдэнтным узроўнем гвалту. Паводле праваабаронцаў, сілавое падаўленне дэманстрацый прывяло да соцень ахвяраў і тысяч затрыманняў, а напружанасць вакол Ірану набывае міжнароднае вымярэнне.