ЗША захапілі прэзідэнта Венесуэлы, заяўляюць аб гатовасці да сілавой дапамогі пратэстоўцам у Іране, прымушаюць Нікарагуа вызваляць палітвязняў. Шмат якія дзеянні Злучаных Штатаў парушаюць міжнароднае права, прызнаюць эксперты. Праўнік Алесь Міхалевіч у эфіры «Белсату» канстатаваў: у свеце фармуецца новы правапарадак, што грунтуецца на сіле.