Рэнтгенаўскі кабінет у слуцкай дзяржаўнай стаматалагічнай клініцы закрылі яшчэ ў сярэдзіне лістапада. Аднавіць працу абяцалі ўжо неўзабаве, аднак кабінет дагэтуль так і не адкрыўся. Гэта быў адзіны працоўны кабінет дзяржаўнай клінікі ў горадзе.