Пратэсты, якія чарговы раз падняліся ў Іране, даюць надзею на тое, што пратэстоўцам нарэшце ўдасца дасягнуць свайго, хоць сітуацыя да канца незразумелая. Тым часам Аляксандр Лукашэнка насцярожана за гэтым назірае, бо ў сітуацыі Ірану і Беларусі ёсць падабенства. Такое меркаванне ў эфіры «Белсату» выказаў палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман падчас абмеркавання сітуацыі ў Іране.