Надворʼе ў Беларусі на пачатку года паднесла нямала сюрпрызаў. Атлантычны цыклон Улі прынёс у краіну моцны вецер, ападкі і рэзкія перапады тэмпературы, парушыўшы звыклы зімовы сцэнар. На фоне такога нестабільнага надворʼя «Белсат» вырашыў паглядзець, якое будзе надворʼе ў Беларусі да канца студзеня. Дзеля гэтага мы звярнуліся да звестак Еўрапейскага цэнтру сярэднетэрміновых прагнозаў надворʼя (ECMWF). Згодна з імі, асноўныя сюрпрызы ўжо мінуліся: да канца студзеня ў Беларусі не чакаецца моцных маразоў і вялікіх снегападаў.