Лукашэнка нарэшце выказаўся пра захоп амерыканцамі Мадура і зрабіў гэта з заўважнай роспаччу, заявіўшы, што ЗША паказалі свой гераізм на безабароннай асобе. Палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі ў эфіры «Белсату» адзначыў, што гэтая гісторыя паказала Лукашэнку: з Трампам лепш не жартаваць.