Kamentar

«Белавія» ўпершыню за 4 гады паляцела ў Тэль-Авіў. Усё дзякуючы ЗША

img
Сустрэча самалёта «Белавіі», што выканаў рэйс з Менску, у аэрапорце Тэль-Авіву, Ізраіль. 8 студзеня 2026 года. Фота: belavia_official / Telegram

8 студзеня беларускі нацыянальны перавознік выканаў першы за 4 гады рэйс у ізраільскі Тэль-Авіў. Авіяэксперт Раман Захараў растлумачыў «Белсату», што гэта зрабілася магчымым дзякуючы прыпыненню амерыканскіх санкцыяў супраць «Белавіі».