У амерыканскім горадзе Мінэапаліс пачаліся масавыя пратэсты пасля таго, як працаўнік іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE) застрэліў жанчыну падчас аперацыі федэральных агентаў. Інцыдэнт адбыўся 7 студзеня і выклікаў рэзкую крытыку з боку мясцовых уладаў, якія аспрэчваюць версію адміністрацыі прэзідэнта Доналда Трампа аб самаабароне.