Беларускія кіроўцы таксі, якія працуюць праз сэрвіс «Яндэкс Go», прапанавалі павысіць базавыя тарыфы на паездкі. Яны атрымалі афіцыйны адказ ад ТАА «Белга Корп» – беларускага прадстаўніцтва сэрвісу. У ім гаворыцца, што прапановы аб павышэнні тарыфаў будуць дадаткова прааналізаваныя, а магчымасць іх укаранення – ацэненая ў 2026 годзе.