7 студзеня ЗША захапілі два звязаныя з Венесуэлаю танкеры ценявога флоту, якія перавозілі нафту. Адзін з іх – Sophia – ажыццяўляў незаконную дзейнасць у Карыбскім моры. Другі – M/V Bella 1 – амерыканцы спрабавалі затрымаць яшчэ ў снежні, пасля пагоні каманда танкера змяніла яго назву на Marinera і намалявала на борце расейскі сцяг. Не зважаючы на тое, што Расея ўнесла борт у свае рэестры і скіравала для яго абароны падводны човен, войскі Штатаў усё ж узялі танкер пад свой кантроль. А пасля аперацыяў Пэнтагон заявіў, што блакада падсанкцыйнай венесуэльскай нафты «захоўвае моц па ўсім свеце». Што гэта значыць для сусветнага рынку нафты і як адаб'ецца на мірных перамовах наконт вайны ва Украіне? Пра гэта ў «Студыі «Белсату» пагаварылі з амерыканістам, дарадцам Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім.