Naviny

Беларусам за мяжой працягваюць пагражаць штрафамі за пратэрмінаваныя пашпарты

Беларускія пашпарты
Беларускія пашпарты. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Грамадзянін Беларусі, які жыве за мяжою (з’ехаў, бо быў вымушаны ратавацца ад палітычных рэпрэсіяў), атрымаў на свой адрас рэгістрацыі на радзіме ліст, у якім яго папярэджваюць пра магчымы штраф за пратэрмінаваны пашпарт. Фотаздымак апавяшчэння мужчына даслаў у рэдакцыю «Белсату».