«Грэнландыя належыць яе народу, і толькі Данія і Грэнландыя могуць прымаць пастановы, што датычаць іх адносінаў», – заявілі лідары найбуйнейшых еўрапейскіх краінаў у абарону Грэнландыі. Вялікая Брытанія, Нямеччына, Францыя, Італія, Іспанія, Польшча і Данія выпусцілі супольную заяву пасля шараговых заяваў прэзідэнта Злучаных Штатаў Доналда Трампа з пагрозамі захапіць гэтую тэрыторыю.