Naviny

«Беларусь паднялася». Павел Севярынец расказаў, што думае пра ключавыя фігуры дэмсілаў

Павел Севярынец
Сузаснавальнік партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, пісьменнік і былы палітвязень Павел Севярынец. 13 снежня быў вызвалены з турмы і прымусова вывезены з Беларусі ва Украіну, адкуль ён прыехаў у Літву. Вільня, Літва. 5 студзеня 2026 года. Фота: Белсат

Час логікі «калі не я, то хто» для беларускай палітыкі мінуў, бо пасля 2020 года з’явілася цэлая плеяда людзей, здольных весці за сабой краіну, мяркуе палітык, былы палітвязень Павел Севярынец. Ён заклікае на наракаць на лідараў, а дапамагчы ім. У размове з Севярынцам «Белсат» даведаўся, як той ацэньвае найбольш заўважныя фігуры ў дэмакратычных сілах.