Naviny

Канапацкая пасля выкрадання Мадура выказалася наконт Лукашэнкі, але цяпер сцвярджае, што яе не так зразумелі

Дэпутатка і былая апазіцыянерка Ганна Канапацкая
Дэпутатка і былая апазіцыянерка Ганна Канапацкая. Фота: facebook.com/anna.kanopatskaya

Ганна Канапацкая на днях пракаментавала падзеі ў Венесуэле і напісала пра «відавочную для нашых багністых ускраінаў выснову». Пад гэтымі словамі многія, у тым ліку прапагандысты, пабачылі намёк у бок Лукашэнкі – што яму варта рыхтавацца да сыходу. Пасля былой апазіцыянерцы давялося пісаць новы пост.