Вядучая сусветная даследчая і кансалтынгавая кампанія ў галіне палітычных рызык Eurasia Group назвала галоўнай геапалітычнай рызыкай 2026 года «палітычную рэвалюцыю ў ЗША». Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе Top Risks 2026, апублікаваным аналітычным цэнтрам 5 студзеня. Паводле ацэнкі аўтараў дакладу, Злучаныя Штаты самі дэмантуюць створаны імі сусветны парадак.