Былы палітзняволены Алесь трапіў у групу вызваленых і вывезеных ва Украіну 13 снежня 2025 года. Мужчына да апошняга не ведаў, куды яго вязуць – на вачах была шапка, на руках – кайданкі. Цяпер ён у Польшчы, жыве ў гатэлі, дзе размясцілі былых палітычных зняволеных. Пра перажытае ў калоніі і першыя тыдні на волі пасля чатырох гадоў за кратамі Алесь распавёў «Белсату».