Павел Севярынец правёў за кратамі больш за 5,5 года. Пасля вызвалення ў снежні 2025-га яго вывезлі з Беларусі, а ўжо ў Вільні ён упершыню за доўгі час абняў жонку Вольгу і сына Францішка. Мы пагаварылі з Паўлам пра ўмовы зняволення і тое, як ён перажываў бацькоўства ў турме, пра погляд на ролю Святланы Ціханоўскай і шлях дэмакратычных сілаў, пра тое, чым ён плануе займацца далей – і чаму, нягледзячы ні на што, кажа: «Мы абавязкова вернемся».
Gistoryi
«Я аднойчы злавіў сябе на тым, што ў галаве няма ніводнай думкі». Павел Севярынец – пра турму, веру і вяртанне дадому