80 гадоў таму, 3 студзеня 1946-га, у цэнтры Менску адбылася трагедыя, якая дасюль застаецца адною з самых змрочных і таямнічых у гісторыі гораду. Падчас навагодняга балю-маскараду ў клубе Народнага камісарыяту дзяржаўнай бяспекі ўспыхнуў пажар. Паводле афіцыйных звестак, загінулі 27 чалавек. Паводле неафіцыйных – лік ішоў на сотні.