Для некаторых былых палітвязняў гэты Новы год стаў першым святам на волі – без этапаў, камер і аховы, але з магчымасцю самім вырашаць, ці ставіць ялінку, як накрыць стол, што глядзець ноччу і з кім сустракаць поўнач. «Белсат» папрасіў тых, хто нядаўна выйшаў на волю, расказаць, як яны сустрэлі 2026 год: якія пачуцці прынесла гэтая ноч і якія жаданні загадалі.