Naviny

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай

Нэлі Ваданосава
Нэлі Ваданосава. Фота: Kaciaryna Vadanosava / Facebook

Маці спявачкі і вядоўцы «Белсату» Кацярыны Ваданосавай трапіла ў лякарню 23 снежня пасля інсульту. Яе не здолелі ўратаваць, канстатавалі смерць мозгу. 1 студзеня стала вядома, што яе адключылі ад апарату забеспячэння жыцця. Збор для Кацярыны яшчэ не закрыты: невядома, што будзе са страхоўкай і аплатай за медычныя паслугі.