Naviny

Польшча зноў падоўжыла спрошчаную выдачу праязнога дакументу для беларусаў

Польскія падарожныя дакументы
Польскія падарожныя дакументы. Варшава, Польшча. 30 траўня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Польшча зноў падоўжыла дзеянне спрошчанага парадку выдачы польскага праязнога дакументу для замежніка (polski dokument podróży dla cudzoziemca) грамадзянам Беларусі – цяпер да 30 чэрвеня 2026 года.