Умовы надвор'я і ўзмацненне захадаў з боку літоўскіх праваахоўных органаў часова прыпынілі паток метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія запускаюцца з тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы. Паўза ў запусках зафіксаваная на фоне заяваў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла пра тое, што Аляксандр Лукашэнка паабяцаў распачаць захады для іх спынення.
Naviny
У Літве зафіксавалі працяглую паўзу ў запусках метэазондаў з боку Беларусі