Амаль сотня замежных візітаў і барацьба за ўвагу свету на фоне войнаў. Для беларускіх дэмакратычных сілаў гэты год стаўся годам глабальнай працы. Ад легітымізацыі пасля псеўдавыбараў да прызначэння спецпасланніка Доналда Трампа і новых саюзаў з Украінай. Як Офісу Святланы Ціханоўскай удаецца трымаць Беларусь у прыярытэце вялікай палітыкі і не дапусціць яе паглынання Расеяй у выпадку мірных пагадненняў? Вынікі дыпламатычнага марафону – у нашым рэпартажы.