Naviny

Такое ўпершыню ў свеце: біятланістка з Беларусі паедзе на Кубак свету ў статусе бежанкі

Дар'я Далідовіч
Дар'я Далідовіч на чэмпіянаце Польшчы. 28 снежня 2025 года. Фота: Polski Związek Biathlonu / Facebook

Біятланістка Дар'я Далідовіч паедзе на Кубак свету, дзе выступіць пад абрэвіятурай BRT (Biathlon Refugee Team), гэта значыць ад «Біятлоннай каманды бежанцаў». Гэта першы падобны выпадак у свеце. Пра гэта спартсменка распавяла «MOST».