З 2020 года прапаганда рэгулярна з палітыкі «адпраўляе» Святлану Ціханоўскую смажыць катлеты. Лідар дэмсіл даўно жартуе на гэтую тэму, а яе муж Сяргей Ціханоўскі пасля вызвалення частаваў катлетамі на фестывалі «Tutaka». Сёлета сям'я ўпершыню за пяць гадоў будзе сустракаць Новы год у поўным складзе. Як цяпер у іх, ужо палітыкаў, выглядае святкаванне і наколькі яно тыповае? Бо цяпер на звычайнае жыццё накладваюцца абавязацельствы, графік, а яшчэ меры бяспекі. «Белсат» задаў Святлане Ціханоўскай 10 пытанняў пра святкаванне Новага года. Параўнайце, наколькі падрыхтоўка Ціханоўскіх і само свята падобныя да вашых.
Gistoryi
У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?