Naviny

«Важна, каб ніхто з вызваленых не сутыкнуўся з новым ціскам» – Ціханоўская пра памілаваных

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Варшаву, Польшча. 8 студзеня 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала вызваленне 20 палітвязняў 30 снежня. Яна падкрэслівае, што галоўнае, каб гэтыя людзі не сутыкнуліся з рэпрэсіямі зноў.