Кіраўнік Нацбанка распавёў, што золатавалютныя рэзервы Беларусі на максімуме, і чакаецца, што іх рост будзе працягвацца. Таксама ён падзяліўся намерам пераўзысці планы па ўтрыманні інфляцыі ў 2026 годзе – рост коштаў не больш за 5% замест запланаваных не больш за 7%. «Белсат» запытаўся ў эксперткі, ці рэалістычна гэта і чаго чакаць беларусам ад манетарнай палітыкі ўладаў.