Звычай сустракаць Новы год з тэлевізарам і пад абавязковае праслухоўванне звароту кіраўніка дзяржавы ўласцівы найперш постсавецкім, аўтарытарным і пэўным усходнееўрапейскім краінам. У некаторых заходніх краінах лідары таксама запісваюць звароты – часта калядныя, а не навагоднія, але іх праслухоўванне за 5 хвілінаў да новага года не становіцца абавязковым, ледзь не сакральным рытуалам. А ці можна адсвяткаваць увогуле без тэлевізару, без навінаў, без таго, каб зноў чуць пра «цяжкі год» і абяцанні, якія ніколі не здзейсняцца? Канешне! Як гэта зрабіць – выбірайце з нашага спісу.