рэпартаж

«Навагодні вір на «Белсаце». Што адбывалася па-за кадрам святочнага канцэрту

Здымкі навагодняга шоў «Белсату». Варшава, Польшча. 1 снежня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат
Здымкі навагодняга шоў «Белсату». Варшава, Польшча. 1 снежня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Пабывалі на здымках навагодняга шоу на «Белсаце». Даведаліся, хто быў адказны за вір, хто – за завіруху, а хто – за дыск з сакрэтнай інфармацыяй. Зрэшты, дзелімся з чытачамі трыма сакрэтамі з таго дыску, але астатняе не выдаём, бо самі нічога не ведаем. Штосьці пойдзе не так, але з гэтага і вынікаюць усе неспадзеўкі святочнай праграмы. «Навагодні вір на «Белсаце» пачнецца ў 22:45 у апошні дзень 2025 года.