Kamentar

Вынікі года ад Чалага: у Беларусі фіксуецца застой, а Лукашэнка гуляе ў трапічнага дыктатара

Эканаміст Сяргей Чалы
Эканаміст Сяргей Чалы падвёў вынікі 2025 года ў «Студыі». Фота: Белсат

У Беларусі зніклі як надзеі на змены ў дзейнай сістэме, так і магчымасці нешта змяніць. Лукашэнка ж перастае бачыць далёкую перспектыву і, падобна, рыхтуе сабе шляхі адыходу. Пра гэта Сяргей Чалы расказвае ў «Студыі» на «Белсаце».