Naviny

Топ-10 здымкаў «Белсату» за 2025 год

img
Былая каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі і палітзняволеная Марыя Калеснікава абдымаецца з сястрой Таццянай Хоміч. Уначы 18 снежня ў Варшаву прыехала вялікая партыя палітвязняў, вызваленых і вывезеных ва Украіну 13 снежня. Варшава, Польшча. 18 снежня 2025 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Масавае вызваленне беларускіх палітычных вязняў і прымусовы вываз іх у Літву і Украіну, кранальныя сустрэчы былых вязняў з беларусамі ў Вільні і Варшаве, святкаванні 1000-годдзя Каралеўства Польскага, марш беларусаў у Польшчы супраць бязвыбараў у Беларусі, Дзень усіх святых на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве. Сабралі топ-10 нашых здымкаў за 2025 год.