Беларусы за тры дні ахвяравалі Кацярыне Ваданосавай € 15 тысячаў, што могуць спатрэбіцца для аплаты медычнай дапамогі ейнай маці. У Нэлі Ваданосавай зафіксаваная смерць мозгу. Жанчыну плануюць адключыць ад сістэмаў жыццезабеспячэння.