рэпартаж

«Я быў у палоне ў іншапланецянаў»: Аляксандр Фядута – пра беларускую калонію

img
Аляксандр Фядута адказвае на пытанні аўдыторыі падчас сустрэчы ў парафіі Святога Аляксандра. Варшава, Польшча. 27 снежня 2025 года. Фота: Белсат

27 снежня ў Варшаве адбылася сустрэча з былым палітвязнем, палітолагам і публіцыстам Аляксандрам Фядутам, якога вызвалілі ў групе 123 палітзняволеных 13 снежня. Падчас яе былы зняволены расказаў пра некаторыя дэталі свайго жыцця ў няволі, пра сваё вызваленне і адказаў на шмат пытанняў. Расказваем пра свае ўражанні і прыводзім невялікую частку гэтай размовы.