Naviny

«Мая маці памірае. Цуду не адбылося». BYSOL адкрыў збор для Кацярыны Ваданосавай

Кацярына Ваданосава з маці
Кацярына Ваданосава з маці Нэлі Ваданосавай. Фота: Кацярына Ваданосава / Facebook

Маці спявачкі і вядоўцы «Белсату» Кацярыны Ваданосавай трапіла ў лякарню ў крытычным стане пасля інсульту, які здарыўся ў жанчыны 23 снежня. Кацярына паведамляла пра вялізныя выдаткі, якія яе чакаюць. Фонд салідарнасці BYSOL адкрыў збор на 15 тысячаў еўраў.