Былы галоўны рэдактар Telegram-каналу NEXTA, а цяпер прапагандыст СТВ Раман Пратасевіч прыязджаў у калонію да былога палітвязня, заснавальніка праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага, каб узяць інтэрв’ю. Пратасевіч не проста «ссучыўся», а здрадзіў сам сабе, мяркуе Бяляцкі, які распавёў «ТОКу» падрабязнасці сустрэчы.