Навагодні стол не мяняе біяхіміі: алкаголь застаецца алкаголем, нават пад бой курантаў. Пра тое, якую дозу можна лічыць адносна нізкарызыкоўнай, чаму празрысты алкаголь не больш бяспечны за цёмны, чым грозяць энергетыкі і «апахмел» і ў якіх выпадках пасля застолля трэба тэрмінова выклікаць хуткую, «Белсату» расказаў лекар – псіхіятр-нарколаг Уладзімір Пікірэня.