Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык ваяваў ва Украіне на баку Расеі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» і трапіў у палон у верасні 2022 года. Служба бяспекі Украіны заяўляла, што ён – агент КДБ. Там жа, ва Украіне, яго асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі, а ў 2024 годзе ў межах абмену перадалі Расеі. Зязюльчык вярнуўся ў Беларусь і трапіў пад суд, піша Dissidentby.