Пасля выхаду чарговай, самай вялікай групы палітвязняў сталася зразумела, што кожнаму з дэпартаваных ёсць што расказаць пра катаванні ў няволі. Менавіта катаваннямі можна назваць тое, праз што давялося прайсці гэтым людзям. Мала таго, што іх пазбавілі волі, з іх яшчэ здзекаваліся – зневажалі іх чалавечую годнасць, стваралі ўмовы, каб нанесці максімальную шкоду іхнаму здароўю. Калі хтосьці не расказвае журналістам пра перажытае, гэта не значыць, што расказаць яму няма чаго.
Merkavanni
Ці патрэбныя грамадству імёны катаў?