Gistoryi

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя падлетка, які атрымаў два гады за спробу ўступіць у ЗСУ

Аляксей Капліч
Аляксей Капліч – былы палітвязень, паехаў абараняць Украіну і быў арыштаваны ў аэрапорце. 13 снежня Аляксей быў вызвалены і дэпартаваны з Беларусі ва Украіну, адкуль ён прыехаў у Літву. Вільня, Літва. 23 снежня 2025 года. Фота: Белсат

Аляксей Капліч – былы палітвязень. 30 сакавіка сёлета яму споўнілася 18 гадоў, а 31 сакавіка яго затрымалі ў менскім аэрапорце: ён ляцеў у Грузію, адкуль збіраўся перабрацца ва Украіну і ваяваць у складзе ЗСУ. Юнака асудзілі на два гады калоніі паводле артыкулу аб замаху на ўдзел у збройным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы. 13 снежня 2025 года ён выйшаў на волю і быў выправаджаны на тэрыторыю Украіны. «Белсат» пагаварыў з Аляксеем пра затрыманне, катаванні, калоніі, роднасныя сувязі са Святланай Ціханоўскай і пра тое, ці змяніліся ягоныя планы.