Ўэб-рэдакцыя тэлеканалу «Белсат» традыцыйна напрыканцы снежня абірае асобу года. Сёлета, на нашую думку, такіх асобаў дзве: палітзняволеныя палітык Мікалай Статкевіч і журналіст Анджэй Пачобут. Яны паказалі беларусам, а таксама ўсяму свету прыклад непахіснасці, моцы, веры ў свае прынцыпы і ідэалы, безумоўную любоў да радзімы. Нават коштам уласнае свабоды.