Новы ўласнік «Востраву» правёў рэбрэндынг сеткі крамаў, адмовіўся ад «чысціні і здароўя» ў назве. На лагатыпе з’явілася птушка івалга. Змяніць збіраюцца і фармат сеткі: хочуць стварыць «крамы пад домам», дзе можна будзе паесці і папіць кавы.