Gistoryi

Экс-палітзняволеная Ганна Курыс: «Я села за тое, што вайну назвала вайной»

Былая палітзняволеная Ганна Курыс
Былая палітзняволеная Ганна Курыс. Вільня, Літва. 22 снежня 2025 года. Фота: Белсат

22 снежня ў Вільні прайшла прэс-канферэнцыя з вывезенымі з Беларусі палітвязнямі. У ёй прынялі ўдзел сем мужчынаў і адна дзяўчына – Ганна Курыс. Ёй далі два гады калоніі паводле чатырох палітычных артыкулаў. Сама Ганна кажа, што апынулася за кратамі «за тое, што вайну назвала вайной», а сваё вызваленне ўспамінае як начны ўздым, кайданкі і дарогу ў невядомасць – без магчымасці развітацца.