Analityka

Рэлігійныя супольнасці Беларусі ў 2025 годзе: паміж рэпрэсіямі ды «русским миром»

Кардынал Кляўд’ё Гуджэроцці пасля ўдзелу ў трэцяй Генеральнай Кангрэгацыі кардыналаў у Ватыкане, Ватыкан. 24 красавіка 2025 года. Фота: Riccardo De Luca / Anadolu via Getty Images
Кардынал Кляўд’ё Гуджэроцці пасля ўдзелу ў трэцяй Генеральнай Кангрэгацыі кардыналаў у Ватыкане, Ватыкан. 24 красавіка 2025 года. Фота: Riccardo De Luca / Anadolu via Getty Images

Рэпрэсіі ў Беларусі не абмінулі ніводнай сферы жыцця беларускага грамадства. Не сталася выключэннем і рэлігія. Сёлета, як і ў папярэднія гады, у краіне працягваўся пераслед святароў і вернікаў дый самых супольнасцяў, якія мусілі прайсці праз сіта перарэгістрацыі. Пакуль жа ў Беларусь не без дапамогі ўладаў спрабуе далей пралезці «русский мир», Менск паспрабаваў наладзіць дыялог з Ватыканам – так, як ён гэта ўмее.