Shuflyadka

Найлепшая беларуская музыка 2025 года. Топ ад экспертаў для «Белсату»

Госці фестывалю «Graj». Варшава, Польшча. 5 верасня 2025 года. Фота: Белсат
Госці фестывалю «Graj». Варшава, Польшча. 5 верасня 2025 года. Фота: Белсат

«Белсат» зноў падводзіць музычныя вынікі года. Як і раней, мы з дапамогай экспертаў выбралі найлепшых беларускіх выканаўцаў, найлепшыя беларускія песні, альбомы, кліпы ды назвалі адкрыццё 2025 года.