Naviny

У Вільні невядомы разбурыў мемарыял памяці загінулым беларусам

Мемарыял памяці загінулым беларусам у Вільні
Мемарыял памяці загінулым беларусам у Вільні. Фота: ERVIN RAULUŠEVIČIUS | ELTA

У Вільні невядомы чалавек апаганіў мемарыял памяці загінулым беларусам, сярод якіх каліноўцы і ахвяры рэпрэсіяў менскіх уладаў, паведамляе LRT са спасылкай на Дэпартамент паліцыі.