Naviny

Польскі рэгулятар паабяцаў заняцца праблемамі беларусаў з адкрыццём банкаўскіх рахункаў

img
Аддзяленне банку PKO. Варшава, Польшча. 21 чэрвеня 2024 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Камісія фінансавага нагляду не бачыць дыскрымінацыі ў абмежаваннях у дачыненні беларусаў, якія не маюць ВНЖ і праз гэта не могуць адкрыць банкаўскіх рахункаў. Пры гэтым ва ўстанове паабяцалі прыняць захады.