Gistoryi

Пакістанцы працуюць па ўсёй Беларусі: дзе і за якія грошы

пакістанцы
Працаўнік фабрыкі правярае якасць тканіны падчас працэсу фарбавання на ўскраіне Лягору, Пакістан. 7 ліпеня 2025 года. Фота: Arif Ali / AFP / East News

Пасля таго як увесну Аляксандр Лукашэнка прыгразіў беларусам, што заменіць іх 150 тысячамі пакістанцаў, у сацыяльных сетках паднялася бура, у тым ліку ксенафобская. Цяпер усё ўляглося, тэма пакістанцаў практычна не падымаецца. Тым часам пакістанцы ўжо жывуць і працуюць у розных кутках Беларусі, хоць, падобна, не ў такой колькасці, як абяцаў Лукашэнка. «Белсат» паспрабаваў даведацца, дзе і на якіх умовах працуюць грамадзяне Пакістану ў Беларусі, а таксама трохі пагутарыў з адным з работнікаў.