Naviny

«Табе не перадаць, колькі я разоў уяўляла гэты момант». Ціханоўская пагутарыла з Калеснікавай і Бабарыкам

Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка падчас размовы са Святланай Ціханоўскай
Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка падчас размовы са Святланай Ціханоўскай, 19 снежня 2025 года. Фота: t.me/viktarbabarykaofficial

Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская стэлефанавалася па відэасувязі з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам. Пасля затрымання Бабарыкі ў 2020 годзе Марыя кіравала ягоным перадвыбарным штабам і была паплечніцай Ціханоўскай. Разам з Веранікай Цапкалай яны аб'ядналі штабы і праводзілі мітынгі па ўсёй краіне. Відэа размовы апублікавала былая каманда Бабарыкі.