Naviny

«Усебеларускі сход» аднагалосна прыняў праграму на пяцігодку. Мінулую такую правалілі

Дэлегаты «ўсебеларускага сходу»
Дэлегаты «ўсебеларускага сходу». Менск, Беларусь. 18 снежня 2025 года. Фота: president.gov.by

Яшчэ да таго, як праграму прынялі, прапаганда ўзялася тлумачыць, чаму яна невыканальная. Але Лукашэнка сказаў, што праграма – гэта закон. УНС прагаласаваў аднагалосна.