Ужо 19 снежня вызваленыя палітзняволеныя пачнуць падачу дакументаў на міжнародную абарону ў Польшчы. Такой дамоўленасці дасягнуў падчас размовы з кіраўніцтвам Галоўнай камендатуры Памежнай аховы Польшчы і камендатуры Памежнай аховы ў Варшаве намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік НАУ Павел Латушка.